У нумары слова жыцця:
Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
Уваскрасенне Езуса Хрыста – найважнейшая падзея ў гісторыі хрысціянства. На гэтым факце засноўваецца наша вера, а разам з ёю – надзея на вечнае жыццё.
Сапраўдная вера ва Уваскрасенне можа змяніць наша жыццё, аднак мусім дазволіць Пану Богу адсунуць камень са сваіх сэрцаў. Езус запрашае нас стаць, падобна Марыі Магдалене, вучням і іншым, сведкамі Яго ўваскрасення, і тады вялікая…
Міласэрнасць
Прыходзячы пасля свайго ўваскрасення да вучняў, якія зачыніліся ў доме, Езус Хрыстус вітае іх словамі: “Спакой вам!” (Ян 20, 19). Гэта не было звычайным прывітаннем. Гэта дар. Гэта плён Яго мукі, смерці і ўваскрасення.
Нядзеля Божай Міласэрнасці сёлета ў Касцёле прыпадае на 12 красавіка.
Спакой, які прыносіць уваскрослы Хрыстос, нараджаецца з прабачэння, а прабачэнне – плён міласэрнасці Бога…
Маці Божая Брэсцкая
Цудадзейны абраз перажыў не толькі пакуты і жах сусветных войнаў, але і перанос цэлага горада ў іншае месца. Захаваны веруючымі ў гады антырэлігійнай барацьбы, ён стаў своеасаблівым сімвалам адраджэння Касцёла на Брэстчыне.
Падарунак да Царкоўнага яднання
У XVI стагоддзі невядомым мастаком была напісана копія абраза Маці Божай са славутай базілікі Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме (Італія). Сюжэт гэ…
Выдадзены зборнік літургічных і рэлігійных спеваў
Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі выпусціла ў друк зборнік спеваў з запісамі нот “Наша надзея ў Табе”, які змяшчае больш за 300 музычных твораў на беларускай мове.
Нотнае выданне з’яўляецца незаменным дапаможнікам для касцёльных музыкантаў, асаблівым чынам для арганістаў, бо змяшчае спевы на ўвесь літургічны год і важныя цэлебрацыі. Яго рэпертуар складаецца са сталых частак св. Імшы, а таксама п…
Праз творчасць – з верай
Большую частку жыцця Марыя Гаўраш прысвяціла Касцёлу як мастачка, рэстаўратар, скульптар, дэкаратар. За кожнае заданне бралася з ахвотай і адказнасцю, рэалізоўваючы свае таленты.
Шляхам мастацтва
Марыя Гаўраш з маленства “пры Касцёле”. Яе мама, Адальфіна Шоцік, усё жыццё ангажавалася ў парафіяльную дзейнасць. Належала да касцёльнага камітэта ў Ляцку. Была адказнай за арганізацыю працэсій, там…
Хрыстос уваскрос! Радуемся ў Пану!
Вялікдзень – галоўнае хрысціянскае і сямейнае свята. Традыцыйна ў гэты дзень блізкія збіраюцца разам, каб адзначыць Уваскрасенне нашага Збаўцы Езуса Хрыста, пачаставацца асвячонымі стравамі і падзяліцца вялікай радасцю. Аднымі з самых пазнавальных і любімых атрыбутаў свята з’яўляюцца пафарбаваныя яйкі і пасхальны куліч.
Чаму велікоднае яйка сімвалізуе ўваскрасенне?
Яйка здаўна лічылася сімвал…
Будні палескага святара
На Палессі, у Ляхавічах, жыве і працуе кс. Дзмітрый Кернога, які з’яўляецца адказным за шэсць (!) парафій. Часам, каб даехаць у дальнюю вёску і ўдзяліць сакрамант споведзі хворай бабулі, святару даводзіцца карыстацца паромнай пераправай.
Кс. Дзмітрый Кернога паходзіць з Новай Мышы, што недалёка ад Баранавічаў. Скончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне ў 2005 годзе.
Сёння н…
Камісія па справах дабрачыннага служэння
Таямніца Божай міласэрнасці з’яўляецца крыніцай і мэтай дабрачыннага служэння Касцёла (параўн. Эф 2, 4). Першая хрысціянская супольнасць у Ерусаліме была супольнасцю веры, Боскага культу і братэрскай любові (Дз 2, 44–47).
Абавязак аказваць міласэрнасць у супольнай і арганізаванай форме ўскладзены ў Касцёле на пробашча парафіі і вернікаў.
Другі Ватыканскі сабор вучыць, што Касцёл захоўвае для…
5 красавіка – каментарый да Евангелля на нядзелю Уваскрасення Пана (Ян 20, 1–9)
Дзень трыумфу
Уваскрасенне Пана – вялікі дзень перамогі, які не мае сабе роўных. Смерць сустрэлася з жыццём у бітве, і жыццё перамагло. Пераможца паўстаў з магілы! Хрыстос – хоць памёр на крыжы – валадарыць сёння жывы! Бог уваскрасіў Яго на трэці дзень (параўн. Дз 10, 40). “Перамога паглынула смерць. Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?” (1 Кар 15, 54–55).
Езус перамагае, каб ад…
12 красавіка – каментарый да другога чытання на ІІ Велікодную нядзелю (1 П 1, 3–9)
Барацьба і радасць
Апостал Пётр перадае тую атмасферу радасці, якая, напэўна, пасля святкавання Уваскрасення Хрыста пануе і ў нашых сэрцах: “Бласлаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, які праз вялікую міласэрнасць сваю адрадзіў нас да жывой надзеі праз уваскрасенне Езуса Хрыста з мёртвых” (1 П 1, 3). У той самы час Апостал суцяшае сваіх чытачоў: “Гэтаму радуйцеся, нават калі цяпер і…
Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
Пальмовая нядзеля ў многіх асацыіруецца з прыгажосцю рознакаляровых пальмавых галін, з якімі вернікі ў гэты дзень прыходзяць у святыні. Аднак гэта не толькі выраз маляўнічага народнага фальклору, але і своеасаблівае канцэнтраванне на найважнейшых таямніцах хрысціянскай веры. Езус Хрыстус адкрывае перад намі гэтыя таямніцы, паколькі яны былі аб’яўлены моцай сакраманту святога хрос…
Дзень святасці жыцця: будзем ратаваць Божы дар
У календары ёсць асаблівы дзень, калі Касцёл запрашае паклапаціцца аб найменшых, безабаронных, якія знаходзяцца ва ўлонні маці. Яны самі не могуць прасіць аб дапамозе, не могуць нават заплакаць над сваім лёсам, бараніцца ад знішчэння. Але мы можам падтрымаць тых, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозай. Мы можам агарнуць іх выключнай духоўнай апекай у Дзень святасці жыцця, які кожны год адзначаем ва…
Аляксандр Зянкевіч
Выратаваны сёстрамі назарэтанкамі, ён прысвяціў жыццё ўшанаванню памяці манахінь. Дзякуючы намаганням святара, 11 бласлаўлёных мучаніц з Навагрудка сёння вядомыя ва ўсім каталіцкім свеце.
У 2012 годзе стартаваў інфармацыйны працэс, які распачаў падрыхтоўку да беатыфікацыі кс. Аляксандра Зянкевіча. У 2024 годзе матэрыялы пачала разглядаць Апостальская Сталіца.
Слуга Божы кс. Аляксандр Зянкевіч…
Лісты чытачоў
Хвала Хрысту, шаноўная рэдакцыя “Слова Жыцця”! Піша вам верніца з парафіі св. Мікалая, біскупа, у Міры. Першае маё сведчанне было апублікавана ў газеце ў 2012 годзе пасля шчырай споведзі з цэлага жыцця, другое – у 2017 годзе. Сёлета 18 сакавіка ў нашага пробашча кс. д-р. Аляксандра Севасцьяновіча юбілей – 50 гадоў. Маю надзею, што гэты ліст стане для святара невялікім “прэзентам” да дня нараджэ…
Пасха Хрыста ў Эўхарыстыі
Перажываючы гадавы цыкл літургіі, Касцёл святкуе Таямніцу збаўлення, здзейсненую Божым Сынам, Езусам Хрыстом. Такім чынам, на працягу года вернікі маюць магчымасць перажыць і адсвяткаваць усе збаўчыя справы, здзейсненыя Хрыстом, адкрыць для сябе ўсе аспекты Яго місіі адкуплення.
Літургічны год пачынаецца перыядам Адвэнту, калі мы перажываем час чакання Месіі – святую гісторыю да Нараджэння Хры…
Сімвалізм пасхальных пальмаў у традыцыі Касцёла
У Пальмовую нядзелю падрыхтаваны велікапосным пакаяннем Касцёл пачне перажываць цэнтральную падзею хрысціянскай веры – пасхальную таямніцу Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Збаўцы ў Ерусалім за пяць дзён да Яго ўкрыжавання адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад св. Імшой, а таксама бласлаўляюцца галінкі пальмаў і іншых дрэў (у нас гэта вярба, адсюл…
Псіхалогія мужчыны: не толькі “аддаваць”, але і “прыняць”
Мужчына пакліканы быць дарам любові для тых, хто побач. Рэалізацыя дадзенай місіі патрабуе ўважлівасці да свайго псіхафізічнага стану. Калі ўзваліць на сябе непасільнае, можна папросту зламацца.
З Іванам Пузанавым, клінічным псіхолагам, нейрапсіхолагам, кагнітыўна-паводзінавым тэрапеўтам, тэолагам і членам Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, размаўляем пра тое…
Камісія па справах кансэкраванага жыцця
Манаскае жыццё ў супольнасці вынікае з таямніцы Касцёла. Яно з’яўляецца дарам, які Касцёл атрымлівае ад свайго Пана і які ўдзяляецца пакліканаму Богам верніку ў якасці трывалага жыццёвага стану праз дадзеныя ім абяцанні захоўваць евангельскія парады.
Дар кансэкраванага жыцця ва ўсёй разнастайнасці яго харызмаў і інстытутаў – вялікае дабро і скарб для Касцёла.
“З першых часоў у Касцёле былі му…
22 сакавікa – каментарый да Евангелля на V Нядзелю Вялікага посту (Ян 11, 1–45)
Прадвесце ўваскрасення
Аповед пра ўваскрашэнне Лазара належыць да найбольш кранальных у Евангеллі. Ён паказвае, што смерць была пераможана Езусам і ператворана ў месца сустрэчы з Богам, у пераход да ўваскрасення. Разам з Мартай і Марыяй мы запрошаны выйсці з дому жалобы і горкага плачу на сустрэчу з Панам жыцця, які прыходзіць.
Езус любіў сям’ю з Бэтаніі, быў яе сябрам. Гэтая любоў знайшла ад…
29 сакавіка – каментарый да Евангелля на Пальмовую нядзелю (Мц 27, 11–54)
Пра рэлігійнасць
Сёлета ў Пальмовую нядзелю чытаецца Мука Госпада з Евангелля паводле Мацвея. Мы ведаем, што гэты апостал паходзіў з габрэйскага асяроддзя, і тэкст пісаўся, у першую чаргу, для тых, хто глыбока ведаў старазапаветны юдаізм. Напрыклад, першасвятары і кніжнікі ў Мацвея не проста насміхаюцца з Укрыжаванага, а гавораць яшчэ словы: “Спадзяваўся на Бога, няхай Бог вызваліць Яго цяпер…
Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
У час пакаяння, якім з’яўляецца Вялікі пост, сэрца чалавека асаблівым чынам звяртаецца да Бога і спазнае, што найважнейшая запаведзь – любоў да Нябеснага Айца і іншага чалавека.
У велікапосны перыяд мы адкрываем, што ў жыцці з’яўляецца вызначальным, а таксама ясна ўсведамляем, што сярод нас знаходзіцца бліжні, якому патрабуецца падтрымка.
“Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых бра…
Дзейнасць і далікатная прысутнасць
Евангелісты не перадалі нам ніводнага слова, сказанага св. Юзафам. Таму паўстае пытанне: чым было выклікана яго маўчанне?
Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, адзначаецца ў Касцёле 19 сакавіка.
Правільнае выкарыстанне дару мовы
Для чалавека, які мае веру, маўчанне св. Юзафа вельмі яскравае. Абраннік Найсвяцейшай Панны Марыі добра ведаў, што шматмоўнасць адносна Бога неп…
Маці Божая Бялыніцкая
Апавяданне аб цудадзейным абразе, вакол якога існуе вялікая колькасць розных міфаў, паданняў і гісторый яго з’яўлення і праяўленых даброт у шчырай малітве, надалі невялікаму мястэчку Бялынічы параўнальную назву “Беларускі Чэнстахоў”.
Таямнічае з’яўленне
Гісторыя мае два пункты гледжання на паходжанне іконы Маці Божай Бялыніцкай – “праваслаўны” і “каталіцкі”. Сапраўды, з’яўленне ў старажытныя…
Карытас, або міласэрная любоў
Сёння нямала людзей маюць патрэбу ў падтрымцы, часам кавалку хлеба або добрым слове. Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас»” Гродзенскай дыяцэзіі рэалізуе шматлікія праекты, мэта якіх – аказанне дапамогі асобам, што па розных прычынах апынуліся ў няпростых жыццёвых абставінах.
У трэцюю нядзелю Вялікага посту ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень “К…
Псіхалогія жанчыны: як тэрапія дапамагае ў веры
Жанчына – каштоўная і ўнікальная частка тварэння Бога з асаблівым прызначэннем і годнасцю. У хрысціянскай псіхалогіі падкрэсліваецца яе светаўспрыманне праз сэрца, адкрытасць на адносіны, а таксама падтрымліваецца ідэя рэалізацыі жанчыны ў розных сферах.
Разам з с. Іарданай Місюн CSC, тэолагам і практыкуючым псіхолагам, разважаем пра тое, як Касцёл глядзіць на жанчыну, дзе сувязь паміж верай і…




















