Skip to main content
Логотип

Слова Рэдактара

Дарагія Чытачы!

Уваскрасенне Езуса Хрыста – найважнейшая падзея ў гісторыі хрысціянства. На гэтым факце засноўваецца наша вера, а разам з ёю – надзея на вечнае жыццё.

Сапраўдная вера ва Уваскрасенне можа змяніць наша жыццё, аднак мусім дазволіць Пану Богу адсунуць камень са сваіх сэрцаў. Езус запрашае нас стаць, падобна Марыі Магдалене, вучням і іншым, сведкамі Яго ўваскрасення, і тады вялікая радасць апраменіць нашы твары.

Занясём жа гэтую радасную навіну ў сем’і, перададзім яе дзецям, сябрам і знаёмым, тым, каго будзем сустракаць кожны дзень на сцежках свайго жыцця. Радасць Хрыста ўзмацняецца, калі яе дарыць, памнажаецца, калі ёю дзяліцца.

Яднаюся ў радасці Велікоднага ранку з Чытачамі нашай газеты, жадаючы ўсім бласлаўлёных свят!