Skip to main content
Логотип

У нумары 7 (674), 05 красавіка 2026:

Дарагія Чытачы! Уваскрасенне Езуса Хрыста – найважнейшая падзея ў гісторыі хрысціянства. На гэтым факце засноўваецца наша вера, а разам з ёю – надзея на вечнае жыццё. Сапраўдная вера ва Уваскрасенне можа змяніць наша жыццё, аднак мусім дазволіць Пану Богу адсунуць камень са сваіх сэрцаў. Езус запрашае нас стаць, падобна Марыі Магдалене, вучням і іншым, сведкамі Яго ўваскрасення, і тады вялікая…
Прыходзячы пасля свайго ўваскрасення да вучняў, якія зачыніліся ў доме, Езус Хрыстус вітае іх словамі: “Спакой вам!” (Ян 20, 19). Гэта не было звычайным прывітаннем. Гэта дар. Гэта плён Яго мукі, смерці і ўваскрасення. Нядзеля Божай Міласэрнасці сёлета ў Касцёле прыпадае на 12 красавіка. Спакой, які прыносіць уваскрослы Хрыстос, нараджаецца з прабачэння, а прабачэнне – плён міласэрнасці Бога…
Цудадзейны абраз перажыў не толькі пакуты і жах сусветных войнаў, але і перанос цэлага горада ў іншае месца. Захаваны веруючымі ў гады антырэлігійнай барацьбы, ён стаў своеасаблівым сімвалам адраджэння Касцёла на Брэстчыне. Падарунак да Царкоўнага яднання У XVI стагоддзі невядомым мастаком была напісана копія абраза Маці Божай са славутай базілікі Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме (Італія). Сюжэт гэ…
Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі выпусціла ў друк зборнік спеваў з запісамі нот “Наша надзея ў Табе”, які змяшчае больш за 300 музычных твораў на беларускай мове. Нотнае выданне з’яўляецца незаменным дапаможнікам для касцёльных музыкантаў, асаблівым чынам для арганістаў, бо змяшчае спевы на ўвесь літургічны год і важныя цэлебрацыі. Яго рэпертуар складаецца са сталых частак св. Імшы, а таксама п…
Большую частку жыцця Марыя Гаўраш прысвяціла Касцёлу як мастачка, рэстаўратар, скульптар, дэкаратар. За кожнае заданне бралася з ахвотай і адказнасцю, рэалізоўваючы свае таленты. Шляхам мастацтва Марыя Гаўраш з маленства “пры Касцёле”. Яе мама, Адальфіна Шоцік, усё жыццё ангажавалася ў парафіяльную дзейнасць. Належала да касцёльнага камітэта ў Ляцку. Была адказнай за арганізацыю працэсій, там…
Вялікдзень – галоўнае хрысціянскае і сямейнае свята. Традыцыйна ў гэты дзень блізкія збіраюцца разам, каб адзначыць Уваскрасенне нашага Збаўцы Езуса Хрыста, пачаставацца асвячонымі стравамі і падзяліцца вялікай радасцю. Аднымі з самых пазнавальных і любімых атрыбутаў свята з’яўляюцца пафарбаваныя яйкі і пасхальны куліч. Чаму велікоднае яйка сімвалізуе ўваскрасенне? Яйка здаўна лічылася сімвал…
На Палессі, у Ляхавічах, жыве і працуе кс. Дзмітрый Кернога, які з’яўляецца адказным за шэсць (!) парафій. Часам, каб даехаць у дальнюю вёску і ўдзяліць сакрамант споведзі хворай бабулі, святару даводзіцца карыстацца паромнай пераправай. Кс. Дзмітрый Кернога паходзіць з Новай Мышы, што недалёка ад Баранавічаў. Скончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне ў 2005 годзе. Сёння н…
Таямніца Божай міласэрнасці з’яўляецца крыніцай і мэтай дабрачыннага служэння Касцёла (параўн. Эф 2, 4). Першая хрысціянская супольнасць у Ерусаліме была супольнасцю веры, Боскага культу і братэрскай любові (Дз 2, 44–47). Абавязак аказваць міласэрнасць у супольнай і арганізаванай форме ўскладзены ў Касцёле на пробашча парафіі і вернікаў. Другі Ватыканскі сабор вучыць, што Касцёл захоўвае для…
Дзень трыумфу Уваскрасенне Пана – вялікі дзень перамогі, які не мае сабе роўных. Смерць сустрэлася з жыццём у бітве, і жыццё перамагло. Пераможца паўстаў з магілы! Хрыстос – хоць памёр на крыжы – валадарыць сёння жывы! Бог уваскрасіў Яго на трэці дзень (параўн. Дз 10, 40). “Перамога паглынула смерць. Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?” (1 Кар 15, 54–55). Езус перамагае, каб ад…
Барацьба і радасць Апостал Пётр перадае тую атмасферу радасці, якая, напэўна, пасля святкавання Уваскрасення Хрыста пануе і ў нашых сэрцах: “Бласлаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, які праз вялікую міласэрнасць сваю адрадзіў нас да жывой надзеі праз уваскрасенне Езуса Хрыста з мёртвых” (1 П 1, 3). У той самы час Апостал суцяшае сваіх чытачоў: “Гэтаму радуйцеся, нават калі цяпер і…