Skip to main content
Логотип

Слова Рэдактара

Дарагія Чытачы!

У час пакаяння, якім з’яўляецца Вялікі пост, сэрца чалавека асаблівым чынам звяртаецца да Бога і спазнае, што найважнейшая запаведзь – любоў да Нябеснага Айца і іншага чалавека.

У велікапосны перыяд мы адкрываем, што ў жыцці з’яўляецца вызначальным, а таксама ясна ўсведамляем, што сярод нас знаходзіцца бліжні, якому патрабуецца падтрымка.

“Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40), – вучыць Езус. Наш бескарыслівы дар сэрца можа змяніць чыёсьці жыццё.

Наперадзе яшчэ шмат дзён Вялікага посту. Няхай жа будзе нямала нагод нанова палюбіць Езуса і бліжніх, адкрыць сэрца на бясконцую любоў Бога, якая не пахіснулася нават перад смерцю на крыжы.