У нумары 3 (670), 09 лютага 2026:

Перыяд Вялікага посту: як правесці яго добра?
Традыцыйна ў Папяльцовую сераду мы распачынаем у Касцёле чарговы літургічны перыяд – Вялікі пост. Ён павінен дапамагчы вернікам падрыхтавацца да Пасхальнага Трыдууму і нядзелі Уваскрасення Езуса Хрыста. Што трэба зрабіць, каб правесці гэты час плённа?
Папяльцовая серада сёлета распачынае Вялікі пост у Каталіцкім Касцёле 18 лютага.
Пачаць з пастаноў
Вялікі пост – гэта, перш за ўсё, час дзейні…
Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
Хвароба і пакуты заўсёды былі ў ліку самых сур’ёзных чалавечых праблем. У такім стане людзі спазнаюць сваю слабасць, абмежаванасць і канечнасць.
Як чытаем у Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, “хвароба можа весці да неспакою, часам нават да роспачы і бунту супраць Бога, але можа і быць шляхам да большай сталасці, нават дапамагчы лепш распазнаць у сваім жыцці няважнае, каб звярнуцца…
Перыяд Вялікага посту: як правесці яго добра?
Традыцыйна ў Папяльцовую сераду мы распачынаем у Касцёле чарговы літургічны перыяд – Вялікі пост. Ён павінен дапамагчы вернікам падрыхтавацца да Пасхальнага Трыдууму і нядзелі Уваскрасення Езуса Хрыста. Што трэба зрабіць, каб правесці гэты час плённа?
Папяльцовая серада сёлета распачынае Вялікі пост у Каталіцкім Касцёле 18 лютага.
Пачаць з пастаноў
Вялікі пост – гэта, перш за ўсё, час дзейні…
Маці Божая Тракельская
“Кожны дзень, душа мая, Марыю праслаўляй”. Менавіта такія словы занатаваны на старонках малітоўніка св. Казіміра на абразе Маці Божай Тракельскай. Гэты выраз стаў адлюстраваннем сутнасці іконы, якая заклікае да малітоўнай шчырасці і шанавання Багародзіцы.
З’яўленне іконы
Першы ўспамін аб Тракелях адносіцца да 1433 года, калі мясцовасцю валодаў буйны землеўладальнік Вялікага Княства Літоўскага…
Перавыдадзены падручнік па хрысціянскім выхаванні
Убачыла свет выпраўленае, пашыранае і актуалізаванае выданне кнігі “Хрысціянская педагогіка. Традыцыя – пагрозы – выклікі”. Яе аўтар – доктар гуманістычных навук, шматгадовы выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі і Тэалагічнага каледжа св. Казіміра ў Гродне а. Казімір Янджэйчак OMI.
Святар займаецца даследаваннем педагагічнай праблематыкі, з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых…
Манаства не тайна
“Пакліканыя” – гэта медыйны праект кансэкраваных асоб у Беларусі, які ставіць перад сабой мэту паказаць свету прыгажосць, разнастайнасць і жыццё манаскіх супольнасцей. Іх ініцыятыва прысутная ў Instagram, Tik-tok i Youtube.
“Мы вельмі розныя. Маем розныя харызмы, габіты, характары, здольнасці… Але нас аб’ядноўвае Бог і жаданне Яму служыць”, – гаворыцца ў прэзентацыі праекта на старонцы ў Insta…
Любоў, што нясе боль іншага
У пасланні на ХХХIV Сусветны дзень хворага папа Леў ХІV адзначыў, што любоў патрабуе канкрэтных жэстаў блізкасці, з дапамогай якіх мы бярэм на сябе пакуты іншых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў стане хваробы. Пантыфік пажадаў, каб “нашаму хрысціянскаму ладу жыцця ніколі не бракавала гэтага братэрскага, «самарыцянскага» вымярэння, інклюзіўнага, адважнага, адданага і падтрымліваючага”. Праяўленне…
Чалавек, які побач з табой
Кірыл ехаў у аўтобусе. За акном мільгалі гарадскія пейзажы. Адна адну змянялі шыльды і рэкламныя банеры. Рытмічны рух суправаджала музыка ў слухаўках.
На адным з прыпынкаў увайшоў малады хлопец: белабрысы, высокі. Па камплекцыі ён выглядаў моцным, мускулістым. Кірыл акінуў вокам хлопца і працягнуў назіраць за тым, што адбываецца за акном. Людзі стаялі на прыпынку, прытуліўшы каўнеры да сябе. Н…
Фатаграфія – гэта жаданне і ўменне перадаць момант
Кс. Збігнеў Драгула CSMA служыць пробашчам у парафіі ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат). Святар захапляецца фатаграфіяй, робіць партрэты парафіян і паштоўкі, якія можна атрымаць у парафіі за ахвяраванне.
Падтрымка неабходная
Кс. Збігнеў называе сябе аматарам, не прафесіяналам. Святар захапіўся фатаграфіяй яшчэ ў падлеткавым узросце, маючы 15 гадоў. Навучацца фотамайстэрству пачаў самасто…
Камісія па справах агульнага і спецыяльнага душпастырстваў
Душастырская дзейнасць – гэта арганізаванае служэнне Касцёла, заснаванае на абвяшчэнні Божага слова, здзяйсненні сакрамантаў (літургіі) і хрысціянскім сведчанні жыцця, накіраванае на евангелізацыю і духоўны клопат пра вернікаў. Уключае ў сябе парафіяльнае і спецыялізаванае душпастырства, што ажыццяўляецца праз хрысціянскую фармацыю і дыялог.
Душпастырская дзейнасць часта заснавана на адносінах…
8 лютага – каментарый да Евангелля на V Звычайную нядзелю (Мц 5, 13–16)
Змяняць аблічча зямлі
Езус Хрыстус, навучаючы верны народ, ужываў узятыя з жыцця метафары, каб людзі змаглі Яго зразумець. Ён выкарыстоўваў вобразы, добра вядомыя ўсім: напрыклад, соль і святло.
Соль захоўвае стравы ад псавання. “Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям” (Мц 5, 13b). Пан Езус паказвае вучням, шт…
15 лютага – каментарый да першага чытання на VI Звычайную нядзелю (Сір 15, 15–20)
Наш уласны выбар
Думаю, многія задавалі сабе пытанне, чаму, нягледзячы на нашы намаганні, словы, малітвы, пэўныя людзі застаюцца пры сваім выбары жыць удалечыні ад Госпада. Некаторыя тэолагі даюць такі адказ: Бог стварыў адных людзей для збаўлення, іншых жа – на асуджэнне. Ці сапраўды гэта так?
Аўтар кнігі Мудрасці Сіраха піша: “Ён нікому не загадваў быць бязбожным і нікому не даваў дазволу г…









