Skip to main content
Логотип

Слова Рэдактара

Дарагія Чытачы!

Хвароба і пакуты заўсёды былі ў ліку самых сур’ёзных чалавечых праблем. У такім стане людзі спазнаюць сваю слабасць, абмежаванасць і канечнасць.

Як чытаем у Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, “хвароба можа весці да неспакою, часам нават да роспачы і бунту супраць Бога, але можа і быць шляхам да большай сталасці, нават дапамагчы лепш распазнаць у сваім жыцці няважнае, каб звярнуцца да важнага” (KKK 1501).

У Евангеллі гаворыцца, што Езус Хрыстус часта хацеў ад хворых веры, а яны стараліся дакрануцца да Яго, “таму што сіла сыходзіла ад Яго і вылечвала ўсіх” (Лк 6, 19). Збаўца звязваў адкрытае сэрца з мостам для прыняцця Божай дапамогі.

Будзем жа маліцца аб глыбокай веры для ўсіх, каму вядома, што такое пакуты. Няхай яны цярпліва нясуць крыж хваробы і прабываюць з Богам.