Skip to main content
Логотип

Слова Рэдактара

Дарагія Чытачы!

ІІ Ватыканскі сабор вучыць нас, што план “прымірэння ўсіх хрысціян у адзінстве аднаго і адзінага Хрыстовага Касцёла перавышае чалавечыя сілы і здольнасці”, і гаворыць, што таму “цалкам ускладае сваю надзею на малітву Хрыста за Касцёл” (Unitatis Redintegratio, 24).

Папа Бенедыкт XVI нагадваў, што “мы не можам з’яднацца ўласнымі сіламі – адзінства можам атрымаць толькі як дар Святога Духа”. Яно не з’яўляецца знешнім кампрамісам, але глыбокім яднаннем у Богу, адзіным у Найсвяцейшай Тройцы.

Сёлетні Тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян праходзіў пад дэвізам “Адно Цела. Адзін Дух. Адна надзея” (параўн. Эф 4, 4). Наша задача – працягваць узмоцнена маліцца да Святога Духа, каб Ён “сабраў нас у адно цела” і каб такім чынам мы “сталі адным целам і адным духам у Хрысце” (эўхарыстычная малітва).

Будзем жа з новым запалам працягваць разам ісці да поўнага адзінства!