У нумары 2 (669), 25 студзеня 2026:

Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
ІІ Ватыканскі сабор вучыць нас, што план “прымірэння ўсіх хрысціян у адзінстве аднаго і адзінага Хрыстовага Касцёла перавышае чалавечыя сілы і здольнасці”, і гаворыць, што таму “цалкам ускладае сваю надзею на малітву Хрыста за Касцёл” (Unitatis Redintegratio, 24).
Папа Бенедыкт XVI нагадваў, што “мы не можам з’яднацца ўласнымі сіламі – адзінства можам атрымаць толькі як дар Свят…
Распазнаць Бога
Жывём у часы, калі многія рэчы адцягваюць нашу ўвагу ад таго, што трэба зрабіць, чаму навучыцца і што спазнаць. Шматлікія абавязкі і сустрэчы, а таксама разнастайная інфармацыя, з якой складана выбраць штосьці вартае, бязлітасна паглынае наш час. Не заўсёды гэта дазваляе дасягнуць важнага і істотнага, таго, што варта выбіраць для ўласнага дабра. І вельмі часта чалавек у спешцы губляецца…
Свята…
Максімільян Кольбэ
Разам з дзевяццю зняволенымі ён быў зачынены ў камеры лагера смерці. Там людзі павольна паміралі ад голаду і абязводжання. Іх трымала толькі тое, што побач святар: з ім спявалі, маліліся… Праз два тыдні айцу францысканцу і тром яшчэ жывым сукамернікам зрабілі смяротныя ін’екцыі, каб “пачысціць блок №11”.
З 1922 па 1927 год Максімільян Кольбэ жыў у Гродне, нёс служэнне ў францысканскім касцёле…
Некалькі ўрокаў з жыцця Францішка Сальскага
Св. Францішак Сальскі (1567–1622) – адзін з самых вядомых духоўных дзеячаў Каталіцкага Касцёла XVII стагоддзя, Настаўнік Царквы. Быў біскупам Жэневы (сёння Швейцарыя), вядомым багасловам, пісьменнікам. Яго жыццё – гэта прыклад лагоднасці, мудрасці і сілы слова, якое здольна перамяняць сэрцы.
У 1923 годзе папа Пій XI абвясціў св. Францішка Сальскага апекуном пісьменнікаў і журналістаў.
Духоўны…
Экуменізм як жаданне аднавіць адзінства
Сёлетні Тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян, які праходзіў у Касцёле 18–25 студзеня, стаў запрашэннем да супольнага сведчання надзеі, якая грунтуецца на адзінстве цела і духу ў сучасным свеце. Вось ужо на працягу многіх гадоў гэтая ініцыятыва аб’ядноўвае на малітве розныя хрысціянскія канфесіі ў агульным імкненні да ўзаемаразумення і братэрскай любові.
Якая розніца паміж экуменізмам і рэлігі…
Хачу далей служыць Богу, Касцёлу і людзям
На пачатку года арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч адсвяткаваў сваё 80-годдзе. З гэтай урачыстай нагоды заслужаны іерарх даў спецыяльнае інтэрв’ю для “Слова Жыцця”, у якім падзяліўся ўспамінамі з жыцця і паразважаў над тым, якой яму бачыцца будучыня Касцёла.
Арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 года ў Адэльску пад Гродна. Служыў у Літве, а таксама ў Расіі і Белар…
І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
З 2017 года трывае І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі, дэвіз якога – “Жыць Евангеллем”. Ён быў распачаты біскупам Аляксандрам Кашкевічам для апісання і вызначэння аблічча партыкулярнага Касцёла. Прапануем увазе чытачоў матэрыялы, якія тлумачаць сутнасць Сінода і яго ролю ў мясцовым Касцёле.
Што такое Сінод?
Слова synodos з грэчаскай мовы азначае “спусціцеся ўніз і ідзіце супольнай дарогай”. Ужо з І…
25 студзеня – каментарый да Евангелля на ІІІ Звычайную нядзелю (Мц 4, 12–23)
Запросім Езуса
Евангелле паказвае нам, як Езус пакідае свой родны Назарэт і ідзе ў Кафарнаум, на памежныя тэрыторыі, якія належалі і Ізраэлю, і язычнікам. Прыморскі край, які Хрыстос выбраў і палюбіў, становіцца Яго домам.
Кафарнаум быў вядомы як месца гандлю, размяшчаўся на гандлёвых шляхах. Многія яго жыхары знаходзіліся ў добрым матэрыяльным становішчы, жылі ў дастатку. Нямала там было так…
1 лютага – каментарый да першага чытання на IV Звычайную нядзелю (Саф 2, 3; 3, 12–13)
Навошта і як быць пакорнымі
У фрагменце з кнігі прарока Сафоніі чуем словы аб важнасці і каштоўнасці пакоры: “Шукайце справядлівасці, шукайце пакоры; можа, вам удасца схавацца ў дзень гневу Госпада” (Саф 2, 3). І яшчэ: “Я пакіну сярод цябе народ пакорны і бедны, і яны будуць шукаць прытулку ў імені Госпада” (Саф 3, 12). Заклікі да пакоры ставяць часам у віну хрысціянству. Яны нібыта прыніжаюць…







