Дарагія Чытачы!
Хрост Езуса Хрыста – гэта вобраз нашага хрышчэння, якое калісьці прынялі як першы з сямі сакрамантаў. У сакраманце святога хросту, незалежна ад таго, колькі гадоў таму ён адбыўся, як рэха гучыць у сэрцы кожнага хрысціяніна заклік: ты любімая дачка, любімы сын Усемагутнага.
Бог пастаянна нагадвае нам, што любіць людзей і ніколі не адрачэцца ад гэтай любові. Яна настолькі вялікая, што кожнаму чалавеку было прапанавана жыць на нябёсах. Неба з’яўляецца адкрытым домам для нас, у які можам вярнуцца пасля сваёй зямной вандроўкі.
Падзякуем за ласку святога хросту, адновім у сэрцы голас Бога і зноў прымем жаданне змагацца за неба.





