У нумары 1 (668), 11 студзеня 2026:

Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
Хрост Езуса Хрыста – гэта вобраз нашага хрышчэння, якое калісьці прынялі як першы з сямі сакрамантаў. У сакраманце святога хросту, незалежна ад таго, колькі гадоў таму ён адбыўся, як рэха гучыць у сэрцы кожнага хрысціяніна заклік: ты любімая дачка, любімы сын Усемагутнага.
Бог пастаянна нагадвае нам, што любіць людзей і ніколі не адрачэцца ад гэтай любові. Яна настолькі вялікая…
Адчыненыя дзверы і адкрытыя сэрцы
Зіма, якая сёлета, здаецца, у пачатку года ўсталявалася надоўга, – гэта час, калі ў многіх дамах католікаў раздаецца гук званка, а на парозе стаіць святар. Ён прыходзіць з душпастырскім візітам, вядомым у народзе як “каляда”. Для адных гэта добрая традыцыя, да якой ставяцца з вялікай радасцю і чаканнем, для іншых, скажам шчыра, – момант пэўнага стрэсу, калі паспешна прыбіраюцца ў доме і думаюць…
Маці Божая Гудагайская
Дакладна невядома, калі ў невялікай вёсцы Гудагай з’явілася ікона, якая праславілася сваёй цудадзейнасцю нават без удзелу тагачасных пісьменнікаў ці вядомых людзей. Таму мы маем сёння сціплую гісторыю гудагайскага абраза, але вельмі цікавую тым, што гісторыя гэтая захоўвалася праз стагоддзі дзякуючы народнай пагалосцы.
Загадка з’яўлення
Менавіта народныя пагалоскі захавалі некалькі гісторый з…
Паламаная аплатка
Яўгенія хадзіла ў школу. Яна добра вучылася і слухалася старэйшых. Аднойчы дзяўчынка пасварылася з аднакласніцай. Спрэчка ўзнікла з-за часопіса, які Лера забылася аддаць сяброўцы, бо згубіла яго. Яўгеніі вельмі падабаўся часопіс. “Як гэта так? Я ім вельмі даражыла!” – абурылася дзяўчынка. Яўгенія моцна пакрыўдзілася на сяброўку і неахвотна размаўляла з ёй.
Прайшоў час. Набліжаліся Каляды. Мола…
Падрыхтоўка дарослых да хросту – асаблівы выклік і заданне для святара
Хрост з’яўляецца пачаткам новага шляху з верай у Езуса Хрыста, Збаўцу. Чаму людзі ў дарослым жыцці прымаюць рашэнне ахрысціцца? Што важна пры падрыхтоўцы да атрымання першага сакраманту? Якая роля ў гэтым святара?
Кс. канонік Антоній Грэмза на працягу 18 гадоў служыць у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне і з самага пачатку рыхтуе дарослых вернікаў да прыняцця са…
Адукацыя за мяжой як адказ на патрэбу ў кваліфікаваных кадрах
У мінулым годзе кс. Андрэй Юхнік распачаў навучанне ў Папскім Універсітэце Святога Крыжа ў Рыме (Італія), які спецыялізуецца на выкладанні кананічнага права. Малады святар дзеліцца сваімі ўражаннямі ад вучобы ў Вечным горадзе, што ўжо адкрыў перад ім новыя гарызонты.
– Не так шмат святароў з нашай дыяцэзіі выязджаюць вучыцца ў Італію. Кс. Андрэй, распавядзіце, калі ласка, як Вы сталі замежным…
Папа дае поўны адпуст з нагоды юбілею шэнштацкіх сясцёр
У сувязі з 100-годдзем Шэнштацкага Інстытута Сясцёр Марыі папа Леў ХІV удзяліў асаблівую ласку юбілейнага адпусту на 2026 год.
Апостальская Пэнітэнцыярыя на моцы нададзеных ёй папам Львом ХІV паўнамоцтваў з нагоды святкавання юбілею заснавання Шэнштацкага Інстытута Сясцёр Марыі ласкава надала вернікам магчымасць атрымання поўнага адпусту (індульгенцыі) на звычайных умовах: споведзь, Камунія і…
11 студзеня – каментарый да Евангелля на свята Хросту Пана (Мц 3, 13–17)
Служыць і дапамагаць
У хросце Езуса ў Ярдане ўдзельнічае ўся Святая Тройца: Бог Айцец, Сын Божы, Святы Дух. Бог Айцец – голас, які прамаўляе Слова: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў” (Мц 3, 17). Сын Божы аб’яўляе пакору Бога, уваходзіць у супольнасць з грэшнікамі, прымае на сябе грахі чалавека, агаляецца. Дух Святы, які з’яўляецца Любоўю, “лётае паміж Айцом і Сынам” у выглядзе голуба…
18 студзеня – каментарый да другога чытання на ІІ Звычайную нядзелю (1 Кар 1, 1–3)
Называцца святымі
Фрагмент з Першага ліста да Карынцянаў складаецца з дзвюх частак. Першая – пашыраны зварот апостала Паўла да адрасатаў: “Царкве Божай у Карынце, тым, хто асвячаны ў Хрысце Езусе, пакліканым святым разам з усімі, хто ў кожным месцы заклікае імя Госпада нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага” (1 Кар 1, 2). Другая частка – бласлаўленне: “Ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Го…







