Skip to main content
Логотип

Слова Рэдактара

Дарагія Чытачы!

Ва ўсіх нас ёсць сваё месца нараджэння. Гэтая “кропка на мапе свету” выключная для кожнага чалавека, бо менавіта гэтае месца выбраў Бог для таго, каб мы прыйшлі на зямлю і хвалілі Яго за цуд свайго стварэння. Пазней ужо самі выбіраем месца свайго жыцця і дзейнасці, накіраванай на чыненне дабра ў вызначаны Стварыцелем час.

Езус прыходзіць у свет у месцы, указаным Богам Айцом. Ён прыходзіць, каб збавіць і даць надзею на лепшую будучыню кожнаму, хто ў Яго верыць. Бог паказвае, што найважнейшае не месца нараджэння, а сама асоба, якая сваім існаваннем узбагачае створаную Ім зямлю. Мы можам утвараць больш, чым даў нам Бог, толькі праз сваю дзейнасць…

Няхай сёлетнія святы Божага Нараджэння стануць для кожнага заклікам да таго, каб сваёй прысутнасцю, служэннем, жыццём яшчэ больш узбагачаць свет, змяняць аблічча зямлі, умацоўваць у веры свае сем’і, быць адкрытымі на дыялог з іншым чалавекам.

Радасных свят Божага Нараджэння і шчаслівага надыходзячага 2026 года!