Skip to main content
Логотип

У нумары 23 (667), 21 снежня 2025:

Дарагія Чытачы! Ва ўсіх нас ёсць сваё месца нараджэння. Гэтая “кропка на мапе свету” выключная для кожнага чалавека, бо менавіта гэтае месца выбраў Бог для таго, каб мы прыйшлі на зямлю і хвалілі Яго за цуд свайго стварэння. Пазней ужо самі выбіраем месца свайго жыцця і дзейнасці, накіраванай на чыненне дабра ў вызначаны Стварыцелем час. Езус прыходзіць у свет у месцы, указаным Богам Айцом. Ён…
Калядная ноч заўсёды прыносіць асаблівае святло і цеплыню. Мелодыі рэлігійных песень, пах свежай елкі і словы сардэчных віншаванняў ствараюць асаблівую атмасферу, у якой кожны адчувае сябе часткай вялікай сям’і. Святкаванне Божага Нараджэння з’яўляецца жывой традыцыяй, якая аб’ядноўвае пакаленні, культуры і народы. XVII стагоддзе: барочная пышнасць і выпрабаванні веры У XVII стагоддзі каталіц…
Невялікія свечкі каля абразоў па-святочнаму гарэлі на кандэлябрах. Шмат вернікаў сабралася на вячэрняй св. Імшы ў катэдральным касцёле ў Гродне. Тэлевізіёншчыкі здымалі, як скаўты заносяць у святыню Бэтлеемскі агонь, прывезены з самога Іерусаліма. Крысціна і яе маці стаялі каля алтара Маці Божай і маліліся. Пасля заканчэння Імшы яны разам з іншымі вернікамі падышлі да галоўнага алтара, дзе гар…
Узгадваючы якія падзеі 2025 года, вам хочацца з удзячнасцю звярнуцца да Бога? У чым адчувалі Яго асаблівую прысутнасць, дапамогу і любоў? Пасля вельмі доўгага чакання я даведалася, што стану мамай. Гэта было неверагодна хвалююча. Адразу падумала: мае малітвы пачутыя і Бог вырашыў, што менавіта цяпер наша дачушка павінна прыйсці ў свет. Цяжарнасць была няпростай, са складанымі перыядамі. І к…
Завяршаецца 2025 год, які неўзабаве зойме сваё пачэснае месца ў гісторыі. Чаму ён быў асаблівы і чым запомніцца? ПАЎСЮДНЫ КАСЦЁЛ Юбілейны год хрысціянства. Юбілей 2025 года, абвешчаны пад дэвізам “Пілігрымы надзеі”, стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі сучаснага Касцёла. Гэта быў час шматлікіх адпустаў, звязаных з пілігрымаваннем у папскія базілікі ў Рыме, у санктуарыі і юбілейныя святыні…
Каталіцкі валанцёрскі IT-праект Imsha.by займаецца абнаўленнем раскладаў св. Імшаў у касцёлах па ўсёй Беларусі. Хто і як можа дапамагчы ў гэтай справе? У чым сутнасць добраахвотніцкай працы? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да Юліі Коц-Вінча – дасведчанага валанцёра, якая ўжо на працягу некалькіх гадоў заангажавана ў каталіцкі IT-праект. – Юлія, што Вас прыцягнула да гэтай справы? – Першапача…
У першую нядзелю пасля Божага Нараджэння Каталіцкі Касцёл адзначае свята Святой Сям’і. Сям’і ўнікальнай, бо ў ёй нарадзіўся Божы Сын, але і звычайнай, бо, як зазначыў папа Ян Павел II, усё, што датычыць кожнай чалавечай сям’і – яе прырода, абавязкі, цяжкасці, – было і ў жыцці Юзафа з Марыяй і Езусам. Святая Сям’я з Назарэта, учыні таксама нашыя сем’і асяродкам еднасці i Вячэрнікам малітвы, пра…
Дар сэрца Евангелле рыхтуе нас да свят Божага Нараджэння. На заключным этапе адвэнтавага шляху бачым св. Юзафа, які павінен дапамагчы нам падрыхтаваць свае сэрцы да прыйсця Збаўцы. Анёл, які прыходзіць да Юзафа ў сне з важным пасланнем, перадае тры важныя звесткі таксама сучаснаму чалавеку. Найперш, ён гаворыць Юзафу: “Юзэфе, сыне Давіда” (Мц 1, 20). Гэта адзіны ў Новым Запавеце фрагмент, дзе…
Повязь дасканаласці Шмат гаворыцца пра тое, што ў наш час сям’я перажывае крызіс: людзі не хочуць звязваць сябе сталымі адносінамі з іншай асобай, не хочуць браць абавязкі па выхаванні дзяцей. У свеце, які развіваецца, мабыць, хочацца жыць і радавацца, а не адчуваць сябе камусьці ў чымсьці павіннымі. Словы апостала Паўла сёння могуць здавацца нам, у пэўнай ступені, архаічнымі: “Жонкі, падпарад…