Skip to main content
Логотип

У нумары 6 (673), 22 сакавіка 2026:

Дарагія Чытачы! Пальмовая нядзеля ў многіх асацыіруецца з прыгажосцю рознакаляровых пальмавых галін, з якімі вернікі ў гэты дзень прыходзяць у святыні. Аднак гэта не толькі выраз маляўнічага народнага фальклору, але і своеасаблівае канцэнтраванне на найважнейшых таямніцах хрысціянскай веры. Езус Хрыстус адкрывае перад намі гэтыя таямніцы, паколькі яны былі аб’яўлены моцай сакраманту святога хрос…
У календары ёсць асаблівы дзень, калі Касцёл запрашае паклапаціцца аб найменшых, безабаронных, якія знаходзяцца ва ўлонні маці. Яны самі не могуць прасіць аб дапамозе, не могуць нават заплакаць над сваім лёсам, бараніцца ад знішчэння. Але мы можам падтрымаць тых, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозай. Мы можам агарнуць іх выключнай духоўнай апекай у Дзень святасці жыцця, які кожны год адзначаем ва…
Выратаваны сёстрамі назарэтанкамі, ён прысвяціў жыццё ўшанаванню памяці манахінь. Дзякуючы намаганням святара, 11 бласлаўлёных мучаніц з Навагрудка сёння вядомыя ва ўсім каталіцкім свеце. У 2012 годзе стартаваў інфармацыйны працэс, які распачаў падрыхтоўку да беатыфікацыі кс. Аляксандра Зянкевіча. У 2024 годзе матэрыялы пачала разглядаць Апостальская Сталіца. Слуга Божы кс. Аляксандр Зянкевіч…
Хвала Хрысту, шаноўная рэдакцыя “Слова Жыцця”! Піша вам верніца з парафіі св. Мікалая, біскупа, у Міры. Першае маё сведчанне было апублікавана ў газеце ў 2012 годзе пасля шчырай споведзі з цэлага жыцця, другое – у 2017 годзе. Сёлета 18 сакавіка ў нашага пробашча кс. д-р. Аляксандра Севасцьяновіча юбілей – 50 гадоў. Маю надзею, што гэты ліст стане для святара невялікім “прэзентам” да дня нараджэ…
Перажываючы гадавы цыкл літургіі, Касцёл святкуе Таямніцу збаўлення, здзейсненую Божым Сынам, Езусам Хрыстом. Такім чынам, на працягу года вернікі маюць магчымасць перажыць і адсвяткаваць усе збаўчыя справы, здзейсненыя Хрыстом, адкрыць для сябе ўсе аспекты Яго місіі адкуплення. Літургічны год пачынаецца перыядам Адвэнту, калі мы перажываем час чакання Месіі – святую гісторыю да Нараджэння Хры…
У Пальмовую нядзелю падрыхтаваны велікапосным пакаяннем Касцёл пачне перажываць цэнтральную падзею хрысціянскай веры – пасхальную таямніцу Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Збаўцы ў Ерусалім за пяць дзён да Яго ўкрыжавання адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад св. Імшой, а таксама бласлаўляюцца галінкі пальмаў і іншых дрэў (у нас гэта вярба, адсюл…
Мужчына пакліканы быць дарам любові для тых, хто побач. Рэалізацыя дадзенай місіі патрабуе ўважлівасці да свайго псіхафізічнага стану. Калі ўзваліць на сябе непасільнае, можна папросту зламацца. З Іванам Пузанавым, клінічным псіхолагам, нейрапсіхолагам, кагнітыўна-паводзінавым тэрапеўтам, тэолагам і членам Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, размаўляем пра тое…
Манаскае жыццё ў супольнасці вынікае з таямніцы Касцёла. Яно з’яўляецца дарам, які Касцёл атрымлівае ад свайго Пана і які ўдзяляецца пакліканаму Богам верніку ў якасці трывалага жыццёвага стану праз дадзеныя ім абяцанні захоўваць евангельскія парады. Дар кансэкраванага жыцця ва ўсёй разнастайнасці яго харызмаў і інстытутаў – вялікае дабро і скарб для Касцёла. “З першых часоў у Касцёле былі му…
Прадвесце ўваскрасення Аповед пра ўваскрашэнне Лазара належыць да найбольш кранальных у Евангеллі. Ён паказвае, што смерць была пераможана Езусам і ператворана ў месца сустрэчы з Богам, у пераход да ўваскрасення. Разам з Мартай і Марыяй мы запрошаны выйсці з дому жалобы і горкага плачу на сустрэчу з Панам жыцця, які прыходзіць. Езус любіў сям’ю з Бэтаніі, быў яе сябрам. Гэтая любоў знайшла ад…
Пра рэлігійнасць Сёлета ў Пальмовую нядзелю чытаецца Мука Госпада з Евангелля паводле Мацвея. Мы ведаем, што гэты апостал паходзіў з габрэйскага асяроддзя, і тэкст пісаўся, у першую чаргу, для тых, хто глыбока ведаў старазапаветны юдаізм. Напрыклад, першасвятары і кніжнікі ў Мацвея не проста насміхаюцца з Укрыжаванага, а гавораць яшчэ словы: “Спадзяваўся на Бога, няхай Бог вызваліць Яго цяпер…