Skip to main content
Логотип

Слова Рэдактара

Дарагія Чытачы!

Мы распачалі духоўную падрыхтоўку да Вялікадня. Для хрысціян гэта найважнейшая ўрачыстасць ва ўсім літургічным годзе. Каб адчуць сапраўдную радасць велікоднага ранку, неабходна добра падрыхтавацца.

Мне моцна запала ў памяць параўнанне, пачутае калісьці. Ёсць прынцыповая розніца паміж успрыманнем чагосьці “знутры” і “звонку”. Калі я сяджу, зачыніўшыся ў пакоі, а ў суседнім памяшканні ідзе забава, гучыць музыка і смех, то ўсё гэта мяне раздражняе, перашкаджае і, як здаецца, цягнецца бясконца доўга. Калі ж я сам удзельнічаю ў забаве, час ідзе хутка і незаўважна, музыка ўзрушвае, смех падаецца натуральным і зразумелым.

Штосьці падобнае і з Вялікім постам. Мы ўспрымаем яго па-рознаму тады, калі гэта толькі нешта знешняе, “навязанае”, і тады, калі перажываем яго ўцягнута, як нешта ўласнае.

Правядзём жа гэты час добра, падрыхтуемся да сустрэчы з уваскрослым Панам!