Для святароў Ашмянскага дэканату напярэдадні Адвэнту прайшоў дзень засяроджання. Сустрэча была прысвечана падрыхтоўцы да перыяду Адвэнту.
У праграме была канферэнцыя "Падрыхтоўка і чаканне: як годна падрыхтаваць сэрца да прышэсця Пана", з якой выступіў духоўны айцец святароў дэканату а. Багуслаў Вуйтовіч OFMConv. Ён разважаў над тым, што значыць чакаць Хрыста ў штодзённым служэнні.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту была, па словах удзельнікаў дня засяроджання, асаблівым момантам, часам цішыні, асабістай малітвы і духоўнага ўмацавання. Завяршылася сустрэча супольнай братэрскай размовай і абмеркаваннем планаў на бліжэйшы час.
Удзельнікі адзначаюць, што дзень засяроджання стаў для святароў дэканату часам братэрскага адзінства, паглыблення ў таямніцу чакання і падрыхтоўкі да пабожнага перажывання Адвэнту.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






