Каталіцкія святары ўзялі ўдзел у сустрэчы кіраўніцтва Гродзенскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з духавенствам Гродзенскага раёна, якая прайшла 25 лістапада. На яе былі запрошаны каталіцкія і праваслаўныя святары, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі раёна.
Як паведамляе proregion24.by, старшыня райвыканкама Валерый Хелскі, звяртаючыся да прысутных, назваў такія сустрэчы добрай магчымасцю для адкрытай размовы, калі можна абмеркаваць надзённыя пытанні, абазначыць праблемы, унесці прапановы.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Лябецкі акцэнтаваў увагу на добраўпарадкаванні могілак і месцаў пахавання і падтрымцы парадку на іх, папрасіў святароў узаемадзейнічаць з парафіянамі ў гэтым напрамку.
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Мацкевіч, які курыруе сацыяльную сферу і ідэалогію, расставіў акцэнты ў тым, што датычыць арганізацыі працы ў этнаканфесійнай сферы. Закраналіся і іншыя пытанні.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






