Skip to main content

У лаздунскую парафію прызначаны новы адміністратар

photo 2026 11 25 12 31 2425 лістапада біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў новага адміністратара парафіі апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат). Ім стаў кс. Алег Кудэрка, які да гэтага часу быў вікарыем ашмянскай парафіі Арханёла Міхала.

Біскуп падзякаваў ксяндзу Алегу за ранейшае служэнне і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на выкананне новых абавязкаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі