Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў новага дыяцэзіяльнага душпастыра сем'яў. Ім стаў пробашч гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. канонік Валерый Быкоўскі.
Біскуп пажадаў ксяндзу Валерыю Божых ласкаў у выкананні новых абавязкаў і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.
Галоўная мэта дыяцэзіяльнага душпастырства сем'яў - падтрымка сужэнцаў і сем'яў у веры і спаўненні свайго паклікання згодна з вучэннем Касцёла.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






