Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў новых афіцыяла і суддзю дыяцэзіяльнага суду і душпастыра літургічнай службы алтара.
Аб прызначэннях паведамілі ў межах дня засяроджання для святароў, які прайшоў 17 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход) кс. Павел Урбан прызначаны афіцыялам біскупскага суду.
Пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы (дэканат Гродна-Захад) кс. Міхал Ластоўскі прызначаны суддзёй біскупскага суду.
Вікарый парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску кс. Андрэй Белаблоцкі прызначаны дыяцэзіяльным душпастырам міністрантаў і літургічнай службы алтара.
Біскуп пажадаў гэтым святарам Божых ласкаў у выкананні новых абавязкаў і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Аляксандра Шчыглінская






