17 лістапада ў гродзенскай парафіі св. Піо прайшла сустрэча святароў, якія з'яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 2005 года.
У парафіяльнай капліцы адбылася Імша з удзелам былых аднакурснікаў - святароў Гродзенскай, Пінскай дыяцэзій і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сярод іх пробашч гэтай парафіі кс. Артур Малафей. На літургіі яны дзякавалі Богу за дар паклікання да святарскага служэння.
У канцы літургіі парафіяне павіншавалі святароў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






