3 лістапада, на наступны дзень пасля ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кямелішках (Астравецкі дэканат) адбылася Імша ў інтэнцыі памерлых святароў і кансэкраваных асобаў.
Такая Імша стала традыцыйнай. Цэлебраваў літургію дэкан Астравецкага дэканату кс. Анатоль Захарэўскі, прысутнічалі святары, якія служаць на Астравеччыне, гамілію прамовіў духоўны айцец дэканату – пробашч гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі а. Аркадзь Куляха OCD.
На літургіі дзякавалі Богу за спачылых духоўных і кансэкраваных асобаў і прасілі аб вечным жыцці для іх.
Дэкан падзякаваў святарам за прысутнасць і падкрэсліў важнасць такой малітвы, адзначыўшы, што яна яднае і з’яўляецца знакам памяці пра тых, хто абвяшчаў Божае слова і ўдзяляў сакрамэнты.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






