Skip to main content

Ксёндз Віталій Сідорка прызначаны грэміяльным канонікам катэдральнага капітулу

photo 2026 11 05 14 17 39Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў кс. Віталія Сідорку грэміяльным канонікам катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Урачыстая цырымонія з гэтай нагоды прайшла 5 лістапада ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.

Ксёндз Віталій з’яўляецца біскупскім вікарыем па справах агульнага душпастырства ў Лідскім рэгіёне і пробашчам лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі