Skip to main content

Малітва за памерлых адбылася на гродзенскіх азотаўскіх могілках

photo 2026 11 03 15 20 10 22 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, на гродзенскіх могілках, якія знаходзяцца недалёка ад прадпрыемства “Гродна Азот”, адбылася Імша.

Цэлебраваў літургію пробашч катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя кс. канонік Ян Кучынскі, прысутнічалі шматлікія вернікі. Імша была магчымасцю памаліцца за душы памерлых блізкіх.

photo 2026 11 03 15 20 12 2

Пасля літургіі на могілках адбылася жалобная працэсія, у час якой маліліся за памерлае духавенства, сваіх спачылых продкаў, усіх, хто пахаваны на гэтых і іншых могілках, за душы, якія знаходзяцца ў чыстцы.

На заканчэнне працэсіі ксёндз Ян падзякаваў прысутным за ўдзел у малітве, адзначыўшы, што самі памерлыя не могуць зрабіць ужо нічога, але маюць патрэбу ў малітоўнай падтрымцы тых, хто жыве на зямлі.



Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі