Skip to main content

Віншуем біскупа Уладзіміра Гуляя з гадавінай біскупскай сакры!

cvety 1Яго Эксцэленцыі Біскупу Уладзіміру Гуляю з нагоды другой гадавіны біскупскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці на кожны дзень, сіл і стойкасці ў паслузе.

Няхай усемагутны Бог адорыць Вас сваімі шчодрымі ласкамі, падтрымлівае ў кожнай добрай справе, а побач будуць зычлівыя людзі.

Няхай Маці Божая атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай любові, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.

Шчыра дзякуем Богу за дар Вашай асобы!

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі