У парафіі св. Юды Тадэвуша ў Вішневе (Смаргонскі дэканат) адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар яе галоўнага нябеснага апекуна, які лічыцца памочнікам у цяжкіх або ўвогуле безнадзейных справах.
Духоўна рыхтавалася да гэтага фэсту парафіяльная супольнасць праз навэнну да апостала Юды Тадэвуша і прывядзенне ў парадак тэрыторыі каля касцёла і плябаніі.
Імшу ў дзень урачыстасці цэлебраваў запрошаны пробашчам парафіі кс. канонікам Антонам Казлоўскім вікарый іўеўскай парафіі апосталаў Пятра і Паўла кс. Віталій Сямёнаў, які прыняў пасвячэнне ў маі. Ён прамовіў гамілію, узначаліў эўхарыстычную працэсію і ўдзяліў прысутным прыміцыйнае благаслаўленне, уручыўшы памятныя абразкі.
У парафіі адзначаюць, што вернікі будуць памятаць аб тым, каб маліцца аб пакліканнях да служэння Богу, за семінарыстаў і святароў, аб чым прасіў ксёндз Віталій у гаміліі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Вольга Ражко, Жанна Гацко






