Skip to main content

У Тракелях прайшла сустрэча членаў супольнасці "Gloriosa Trinita" лідскай парафіі

IMG 826b2211b747d64d40e2eb75874acd7b V224 кастрычніка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях прайшла духоўная сустрэча членаў супольнасці "Gloriosa Trinita" лідскай парафіі Святой Сям'і.

Мэтай удзельнікаў сустрэчы было правесці час у сумеснай малітве, чуванні і атмасферы хрысціянскага братэрства.

"Гэты дзень у санктуарыі, доме нашай Нябеснай Матулі, быў напоўнены малітвай і цеплынёй", - кажуць удзельнікі. Яны адзначаюць, што "Бог падарыў цудоўнае цёплае восеньскае надвор’е: ласкавае сонца, якое выглянула з-за хмараў, стварала асаблівую атмасферу суцяшэння і радасці".

IMG 08ef07392991c863876b6bb464d2bd8d V2

Праграма сустрэчы была вельмі насычанай. Яе сэрцам была Імша, якую цэлебраваў вікарый парафіі Святой Сям'і кс. Максім Ваўчок. Па словах удзельнікаў, ён разам з міністрантамі дапамог прысутным глыбей перажыць літургію і адчуць Божую прысутнасць.

Члены супольнасці "Gloriosa Trinita" маліліся Ружанец, даручаючы Панне Марыі свае сем’і і інтэнцыі, спявалі на хвалу Божай Маці. Пасля духоўнай часткі праграмы адбыўся сумесны пасілак. На сустрэчу ўсе ўзялі з сабой пачастункі, якія былі раздзелены за агульным сталом у цёплай сямейнай атмасферы.

Супольнасць выказвае Богу і Панне Марыі падзяку за гэты дзень.



Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі