Skip to main content

У касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі памоляцца ў 40-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС

chernobyl 2471003 1280

У нядзелю, 26 красавіка, у 40-ю гадавіну са дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) ва ўсіх касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі адбудуцца адмысловыя набажэнствы.

Духавенства і вернікі будуць маліцца за ўсіх, хто загінуў і пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У малітвах будуць прасіць Бога, каб падобная трагедыя больш ніколі не паўтаралася.

Гадавіна Чарнобыля - гэта не толькі даніна памяці ўсім тым, чыё жыццё заўчасна абарвалася ў выніку той страшэннай аварыі, але і заданне для наступных пакаленняў не даць «мірнаму атаму» зноў разбурыць жыццё і мары людзей.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі