Skip to main content

Зварот біскупа Уладзіміра Гуляя ў сувязі з Першым Сінодам Гродзенскай дыяцэзіі

IMG 9587горизонт 7 1

Шаноўныя старшыні і члены камісій Першага Сіноду Гродзенскай дыяцэзіі!

Паважаныя святары Гродзенскай дыяцэзіі, кансэкраваныя асобы, любыя браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Мы хочам сумесна працягваць наш сінадальны шлях, які распачаўся яшчэ пад кіраўніцтвам майго глыбокапаважанага папярэдніка, першага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра.

Час трывання Сіноду – гэта час выклікаў і новых задач, якія ставіць перад намі і нашым Касцёлам на Гродзеншчыне Усемагутны Бог у Тройцы Адзіны.

Маю надзею, што Першы Сінод нашай Гродзенскай дыяцэзіі дапаможа нам ісці ў будучыню з большай упэўненасцю і з поўным даверам Божаму Провіду, разам будуючы на нашай зямлі Божае Валадарства.

16 лістапада 2026 г., ва ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці, галоўнай Апякункі нашай дыяцэзіі, запланавана ўрачыстае заканчэнне сінадальных прац.

Яшчэ ёсць кароткі час, каб завяршыць апошнія выніковыя працы. У сувязі з ходам Сіноду кожную трэцюю нядзелю месяца ў касцёлах і капліцах нашай дыяцэзіі мы будзем слухаць падрыхтаваныя кожнай сінадальнай камісіяй казанні пра Сінод і пра дзейнасць гэтых камісій, а таксама пра ролю, якую адыгрывае Сінод у нашай дыяцэзіі.

Прашу ўсіх адказных старшыняў і членаў камісій прыкласці адпаведныя намаганні, своечасова і плённа паслужыўшы Касцёлу на Гродзеншчыне, каб эфектыўна правесці гэты апошні этап нашага Сіноду і яшчэ больш верна ўвасабляць у зямной рэчаіснасці яго дэвіз – “Жыць Евангеллем”.

Заклікаю ўсіх вас, святары, кансэкраваныя асобы, любыя вернікі, браты і сёстры ў Хрысце Пану, да сумеснай малітвы аб заканчэнні і добрых плёнах Першага дыяцэзіяльнага Сіноду.

Усіх вас з усяго сэрца благаслаўляю.

Ваш біскуп Гродзенскі Уладзімір

ГРАФІК ІНФАРМАВАННЯ ПРА ДЗЕЙНАСЦЬ СІНАДАЛЬНЫХ КАМІСІЙ

Кожная трэцяя нядзеля месяца – сінадальная нядзеля

18.01 – камісіі: душпастырства сем’яў і спецыяльных душпастырстваў

15.02 – камісіі: духавенства і кансэкраванага жыцця

08.03 – камісія: дабрачыннага служэння

19.04 – камісіі: новай евангелізацыі і экуменізму

17.05 – камісія: літургіі і сакрамэнтальнага жыцця

21.06 – камісіі: паклікання і душпастырства моладзі

19.07 – камісіі: абвяшчэння Божага слова і сродкаў масавай інфармацыі

16.08 – камісіі: спадчыны Касцёла і сакральнага будаўніцтва і музыкі і літургічнага спеву

20.09 – камісіі: эканамічных спраў, структуры Касцёла і сацыяльных пытанняў

18.10 – камісіі: катэхізацыі і навучання і каталіцкіх місій