Skip to main content

Віншаванні ад супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі

photo 2025 12 24 17 33 12

Прыйшло чарговае Божае Нараджэнне. Гэта цудоўны час, вельмі цёплы, хоць і снежаньскі. Гэта час, калі спыняюцца ўсе спрэчкі.

Давайце ж у гэтыя святочныя дні дазволім прыгажосці і простасці веры Марыі, Юзафа і бэтлеемскіх пастухоў нанова захапіць нас. Яны, хоць не разумелі многіх спраў, з радасцю і чыстым сэрцам прынялі Слова, прызналі Яго праўдай і дазволілі, каб Яно вяло іх. На гэтым засноўваюцца вера і давер!

Такой веры ад усяго сэрца жадаем самім сабе, усім чытачам нашай дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” і наведвальнікам сайта grodnensis.by. Няхай яна супакойвае неспакойныя дні, нясе суцяшэнне туды, дзе сум, ажыўляе тое, што памерла, уносіць колеры туды, дзе пануе шэрасць, цішыню – туды, дзе шумна, мір – туды, дзе ідуць войны!

Няхай гэтая вера адновіць ва ўсіх нас усведамленне сэнсу і мэты шляху, які мы абралі. Будзем шчаслівымі і здаровымі ва ўсе дні новага 2026 года!

Ад імя супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі

кс. канонік Юрый Марціновіч

прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі