Пробашч дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Віталій Пяткевіч узяў удзел у цырымоніі адкрыцця модульнага фельчарска-акушэрскага пункта ў вёсцы Руда Яварская.
Як паведамляе diatlovonews.by, пункт адкрыўся з мэтай павышэння якасці медыцынскай дапамогі, якая аказваецца вяскоўцам, і стварэння сучасных зручных умоваў працы для работнікаў сферы аховы здароўя.
Ксёндз Віталій разам з праваслаўным святаром здзейсніў абрад благаслаўлення новай медустановы.






