З 6 па 8 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання паклікання.
Правёў рэкалекцыі духоўны айцец семінарыйнай супольнасці кс. Андрэй Лішко.
Вялікае месца ў праграме займалі малітва, засяроджанне і разважанні. Юнакі ўдзельнічалі ў звычайным жыцці семінарыі – маліліся разам з семінарыстамі Ютрань, Нешпары, Камплету, слухалі канферэнцыі, бралі ўдзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама яны сустрэліся з біскупам Гродзенскім Уладзімірам Гуляем.
У апошні дзень рэкалекцый удзельнікі маліліся ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






