Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”?
Бедныя не дзесьці побач, бедныя – сярод нас. Нездарма, калі кагосьці шкадуем, гаворым “бедны чалавек”.
Малітва Тэзэ: пачуць тое, што ўнутры. Душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. Яўген Амасёнак распавядае пра малітву, натхнёную хрысціянскай экуменічнай супольнасцю Тэзэ (паўстала ў часы Другой сусветнай вайны ў Францыі).
“Чысты чысцец”, або любоў не заканчваецца развітаннем. Айцы марыяне ў Беларусі прапануюць малітоўную ініцыятыву ў памяць аб памерлых.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 8 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. Наступны нумар выйдзе 22 лістапада.






