13 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылася Імша ў шостую гадавіну смерці кс. каноніка Юзафа Ганьчыца.
Святар быў першым пробашчам гэтай парафіі, ствараў яе супольнасць, разам з вернікамі займаўся будаўніцтвам парафіяльнага касцёла.
Імша была магчымасцю памаліцца за душу памерлага і падзякаваць Богу за дар яго служэння. Удзельнічалі парафіяне, родныя ксяндза Юзафа і духавенства.

Вікарый парафіі кс. Максім Ваўчок у звароце да прысутных сказаў, што на гэтай літургіі моляцца за спачылага і дзякуюць Пану за яго адданасць Касцёлу і гэтай парафіяльнай супольнасці.
Пасля літургіі ўдзельнікі прамовілі на магіле ксяндза Юзафа малітву “Анёл Панскі”.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






