Skip to main content

У Тракелях прайшла сустрэча членаў Асацыяцыі Святой Сям’і

photo 2026 10 20 16 18 3317-18 кастрычніка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях прайшла сустрэча для членаў Асацыяцыі Святой Сям’і.

Удзельнічала 19 чалавек, духоўным айцом і настаўнікам на сустрэчы быў кс. Алег Шпець TChr. Мэтай сустрэчы было даць удзельнікам магчымасць сумеснай малітвы і духоўнага аднаўлення.

Праграма была вельмі насычанай, яе сэрцам была духоўная частка - малітва, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Імша.

photo 2026 10 20 16 18 39 2

Ксёндз Алег выступіў з канферэнцыяй на тэму камунікацыі і жыцця ў супольнасці.

Потым падвялі вынікі мінулага перыяду дзейнасці Асацыяцыі Святой Сям'і і абмеркавалі ідэі, мэты і планы на бягучы год. У канцы падзяліліся перажываннямі, думкамі і сведчаннем веры.

"Атмасфера ў канцы сустрэчы была неверагодна душэўнай, сяброўскай, прысутныя шчыра размаўлялі, адчуваючы сябе адной вялікай сям’ёй", - кажуць удзельнікі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі