Skip to main content

Біскуп Гродзенскі заклікае маліцца аб выздараўленні Папы

images 2Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй заклікае да малітвы аб шчаслівай аперацыі і хуткім выздараўленні Папы Льва XIV.

У звароце да святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі біскуп піша: "У нядзелю 11 кастрычніка ў канцы паўдзённай малітвы "Анёл Панскі" Святы Айцец Леў XIV паведаміў вернікам і пілігрымам, сабраным на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, аб тым, што ў адзін з бліжэйшых дзён у яго запланавана аперацыя па выдаленні невялікага вузла ў лёгкім. У сувязі з гэтым Папа прасіў аб малітве і дзякаваў за духоўную падтрымку".

"Адказваючы на просьбу Наступніка святога Пятра, вельмі прашу ўсіх вас, прыналежных да супольнасці Гродзенскага Касцёла, памаліцца ў інтэнцыі Папы аб ласцы шчаслівай аперацыі і хуткага выздараўлення, - піша іерарх. - Паважаных святароў асабліва прашу далучыць да малітвы вернікаў на кожнай Імшы адпаведны заклік. Няхай наша інтэнсіўная малітва будзе выразам сыноўскай любові і найвышэйшай павагі да Святога Айца".

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі