Skip to main content

Віншуем біскупа Аляксандра Кашкевіча з Днём Нараджэння

Beautiful peonies in wicker basket on wooden tableЯго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў:няхай добры і міласэрны Бог адорвае Вас моцным здароўем, цярплівасцю, супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух нястомна ўдзяляе свае дары і дапамагае ў служэнні.

Няхай Бог узнагародзіць Вас за нястомную працу і малітву.

Доўгіх гадоў жыцця ў здароўі і згодзе духу!

Plurimos annos!

З удзячнасцю,

Супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі