Skip to main content

У Геранёнах прывіталі новага пробашча

photo 2026 09 20 13 26 4520 верасня ў парафіі св. Мікалая ў Геранёнах (Іўеўскі дэканат) прывіталі новага пробашча - кс. Валерыя Спірыдона.

Ксяндза Валерыя біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў пробашчам гэтай парафіі замест кс. Віталія Пяткевіча, які ўзначальваў яе тры гады, а цяпер прызначаны пробашчам дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

photo 2026 09 20 13 27 00

Прадставіў ксяндза Валерыя вернікам парафіі і ўвёў на пасаду дэкан Іўеўскага дэканату кс. Павел Калеснік на Імшы ў парафіяльным касцёле. Дэкан заклікаў вернікаў падтрымліваць новага душпастыра малітвай і актыўна ўдзельнічаць у жыцці парафіі.

Парафіяне ў звароце да новага пробашча сказалі, што іх сэрцы, як і дзверы іх касцёла, заўсёды адкрыты для яго, і пажадалі, каб гэтая парафія стала яму сапраўдным домам.


Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі