Skip to main content

Паведамленне з 98-а пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

2026 09 18 20260918 11444118 верасня 2026 года ў Гродне прайшло 98-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Андрэй Зноска, Апостальскі адміністратар для Грэка-каталікоў у Беларусі айцец Лявонцій Тумоўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, архімандрыт Сяргей Гаек.

Пасяджэнне распачалося супольнай малітвай і гімнам да Духа Святога.

Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі на пачатку прывітаў айца Лявонція Тумоўскага, новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі і ад імя ўсіх біскупаў падзякаваў архімандрыту Сяргею Гаеку за плённую працу.

Падчас пасяджэння быў абмеркаваны шэраг бягучых пытанняў, якія датычаць рэлігійнага і гаспадарчага жыцця Касцёла ў Беларусі.

2026 09 18 20260918 101405

Біскупамі было вырашана далучыцца да малітвы аб міры ў лучнасці з Папам Львом XIV, якая адбудзецца 27 кастрычніка 2026 года. У сувязі з гэтым імі быў выдадзены спецыяльны Камунікат.

Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з Еўрапейскай сустрэчай моладзі, якая адбудзецца ў Лодзі (Польшча) з 28 снежня 2026 года па 1 студзеня 2027 года і Сусветнымі Днямі Моладзі 2027 года ў Сеуле (Паўднёвая Карэя), якія адбудуцца з 3 па 8 жніўня 2027 года. Створаны працоўныя групы, якія будуць працаваць над планам падрыхтоўкі і магчымасцю удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў гэтых мерапрыемствах.

Да паседжання далучыліся Апостальскі нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа і мансеньёр Дон Чарльз Луанга Ссууна, новы Сакратар нунцыятуры, які распачаў сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Каталіцкія Біскупы Беларусі сардэчна прывіталі касцёльнага дыпламата. У сваёй прамове, а таксама ў размове з біскупамі, нунцый разважаў на тэму энцыклікі Magnifica humanitas і ролі штучнага інтэлекту ў жыцці Касцёла.

2026 09 18 20260918 101424

Быў прадстаўлены праект Інструкцыі аб пастаяннай паслузе лектараў і акалітаў у дыяцэзіях Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі, які быў прыняты аднагалосна.

Адбылося зацвярджэнне выдання Лекцыянарыя для дыяцэзій Беларусі.

Зацверджана Навэнна перад урачыстасцямі ў Нацыянальным Санктуарыі ў Будславе, прысвечанымі 110-й гадавіне аб’яўленняў у Фаціме.

Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

Гродна, 18 верасня 2026 г.

Біскуп Юрый Касабуцкі

Генеральны Сакратар ККББ

Ксёндз канонік Юрый Ясевіч

Дапаможны Сакратар ККББ

Паводле Catholic.by