Skip to main content

У парафіях у Галынцы і Перстуні з’явіліся новыя міністранты

IMG 557713 верасня папоўніліся шэрагі літургічнай службы алтара ў парафіях Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні (Сапоцкінскі дэканат).

У парафіі ў Галынцы з’явіліся чатыры новыя міністранты, у Перстуні – два. Абрад іх прыняцця ў службу алтара здзейсніў на нядзельнай Імшы адміністратар парафій кс. Уладзімір Аксенцьеў, дэкан Сапоцкінскага дэканату.

Міністранты прайшлі адпаведную падрыхтоўку, у час абраду выказалі гатоўнасць да служэння, паабяцалі даваць сведчанне веры сваімі паводзінамі, а таксама быць прыкладам для свайго атачэння ў трох асяроддзях: у школе – старанна вучачыся і па-таварыску ставячыся да іншых вучняў, дома – выказваючы павагу да бацькоў і клапоцячыся аб блізкіх, пры алтары – сумленна, пабожна і аддана выконваючы даручаныя ім задачы.

Парафіяне выказалі новым міністрантам віншаванні.

“Для ўсёй парафіі гэта была выключная падзея і нагода для вялікай радасці. Наша супольнасць сардэчна прывітала хлопчыкаў, якія распачынаюць гэтае ганаровае служэнне, – адзначаюць у парафіі. – Жадаем новым міністрантам святасці, трываласці, сталасці ў служэнні. Няхай руплівасць, з якой яны пачынаюць свой шлях пры алтары, спадарожнічае ім штодзень, а Езус Хрыстус, якому яны служаць, будзе для іх правадніком у жыцці”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі