Вікарый дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Яўген Ціхан узяў удзел у цырымоніі адкрыцця адноўленага аддзялення дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Як паведамляе diatlovonews.by, у бальніцы адкрыўся мамаграфічны кабінет.
У ліку прысутных на цырымоніі, у якой удзельнічала кіраўніцтва райвыканкама і персанал бальніцы, былі двое святароў – каталіцкі, кс. Яўген Ціхан, і праваслаўны.

Яны здзейснілі благаслаўленне памяшканняў адноўленага аддзялення i памаліліся за здароўе работнікаў бальніцы і пацыентаў.






