Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”?
Змена перспектывы: выйсці з прывычнага ўкладу жыцця. Выезды па-за межы сваёй парафіі, мясцовасці аднаўляюць погляд на паўсядзённасць. І хоць гэта патрабуе пэўнага высілку, плён усё пераўзыходзіць.
Праз гісторыю – як асабістую, так і агульную. Рэктар касцёла Перамянення Пана ў Навагрудку кс. Ян Балтрукевіч распавядае пра экспазіцыю, якая адлюстроўвае гісторыю не толькі самой святыні, але і Навагрудчыны ўвогуле.
10 думак айца Піо. Вялікі містык і стыгматык пакінуў пасланні, якія пабуджаюць да навяртання нават закаранелых грэшнікаў.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 13 верасня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. Наступны нумар выйдзе 27 верасня.






