У парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Канвелішках (Радунскі дэканат) па традыцыі адзначылі свята дажынак.
Імшу цэлебраваў пракуратар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Валерый Аброшка, паведамляе voran.by.
На літургіі дзякавалі Богу за сёлетні ўраджай і маліліся за ўсіх земляробаў.
Пробашч кс. Дзмітрый Сядлецкі здзейсніў благаслаўленне пладоў ураджаю: бохана хлеба, садавіны і агародніны.






