Skip to main content

Малітва канонікаў адбылася ў гродзенскай катэдры

photo 2026 08 18 15 50 2514 жніўня з нагоды свята св. Максімільяна Марыі Кольбэ ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на малітву сабраліся канонікі катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Перад пачаткам Эўхарыстыі святары памаліліся Літургіяй гадзінаў. Затым адбылася св. Імша, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Гэта была асаблівая нагода для малітвы ў намеры Касцёла на Гродзеншчыне. Праз заступніцтва св. Максімільяна, які з’яўляецца апекуном дыяцэзіі, канонікі даручалі Богу ўсіх, хто складае наш лакальны Касцёл.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Максімільян Пік