Skip to main content

Унясенне рэліквій бл. сясцёр назарэтанак з Навагрудка ў касцёл у Жупранах

photo 2026 08 10 12 47 159 жніўня ў касцёл свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) былі ўрачыста ўнесены рэліквіі бл. сясцёр Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц, мучаніц з Навагрудка.

Сімвалічна рэліквіі ў святыню ўнесла с. Лаўра Шукеловіч CSFN, якая паходзіць з гэтай парафіяльнай супольнасці.

Як падкрэсліў пробашч парафіі кс. Артур Ляшнеўскі SDB, рэліквіі бласлаўлёных назарэтанак будуць умураваныя ў новы эўхарыстычны алтар падчас кансэкрацыі жупранскага касцёла 29 жніўня. У гэты дзень будзе адзначацца 150-годдзе мясцовай святыні.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі