8 жніўня ў межах фестывалю “Ars Magna Organi” ў касцёле свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі прайшоў канцэрт арганнай і камернай музыкі.
У гэты дзень у святыні выступілі Іна Шпілеўская (арган), Вікторыя Малюціна (вакал) і Юлія Тарасевіч (скрыпка).
Пробашч парафіі кс. Павел Калеснік падзякаваў артыстам, а таксама шматлікім жыхарам горада і яго гасцям, прысутным на канцэрце.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






