Skip to main content

У Гродне памаліліся за кс. каноніка Андрэя Садоўскага ў першую гадавіну смерці

photo 2026 08 08 16 18 346 жніўня, у свята Перамянення Пана, у касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (Пабернардынскі) адбылася св. Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Андрэя Садоўскага ў першую гадавіну яго смерці.

На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч, сабраліся вернікі і духавенства. Усіх прысутных у старэйшай святыні горада прывітаў пробашч кс. канонік Ян Пузына.

У гаміліі кс. Дзмітрый Кернога, пробашч парафіі св. Юзафа ў Лунінцы (Пінская дыяцэзія), прыгадаў постаць памерлага год таму святара, які прысвяціў частку свайго жыцця служэнню Касцёлу ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Біскуп Аляксандр на заканчэнне Эўхарыстыі падзякаваў усім за супольную малітву ў інтэнцыі кс. Андрэя, які сваім ахвярным служэннем унёс уклад у адраджэнне Касцёла ў Беларусі, у прыватнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі.

 Кс. канонік Андрэй Садоўскі – святар Беластоцкай архідыяцэзіі (Польшча), які з 1989 па 2007 год служыў на Гродзеншчыне: быў пракуратарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, вікарыем гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа, а таксама душпастырам у Казловічах, Жытомлі, Абуховічах і Кашубінцах.

Кс. Андрэй пасля вяртання ў Польшчу ў 2007 годзе быў прызначаны пробашчам парафіі св. Яна, Апостала і Евангеліста, у Кнышыне. Адышоў у вечнасць 5 жніўня 2025 года. Пахаваны на кнышынскіх могілках.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі