Skip to main content

У Шчучынскім райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна са святарамі

photo 2026 08 05 20 04 01У райвыканкаме ў Шчучыне прайшла традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з духавенствам каталіцкай і праваслаўнай канфесій.

Як паведамляе dzyannica.by, у ходзе адкрытага дыялогу былі вызначаны планы далейшага супрацоўніцтва і вырашэння існуючых праблемных пытанняў.

Рэлігійную дзейнасць у раёне ажыццяўляюць 32 супольнасці, з якіх 14 рыма-каталіцкай канфесіі, 16 праваслаўнай канфесіі, 1 пратэстанцкая рэлігійная супольнасць, а таксама рыма-каталіцкая манаская кангрэгацыя Сясцёр Маці Міласэрнасці. Набажэнствы, рэлігійныя абрады і цырымоніі праводзяцца ў 37 культавых будынках.

Усе рэлігійныя супольнасці паспяхова прайшлі перарэгістрацыю і працягваюць плённа працаваць у міры і згодзе.

Размова ішла аб бяспецы людзей, сумеснай працы па выхаванні падрастаючага пакалення, дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне.

Кожны з прысутных святароў мог задаць сваё пытанне і акрэсліць існуючую праблему. Абмен думкамі вызначыў напрамкі, у якіх будзе будавацца далейшае сумеснае супрацоўніцтва.

На завяршэнне сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Цюсіна падзякавала святарам за мір і спакой сярод вернікаў, за супрацоўніцтва і паразуменне.