Супольнасць Варшаўскай правінцыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў са смуткам паведамляе, што 5 жніўня ва ўзросце 88 гадоў адышоў у вечнасць бр. Ян Банькоўскі OFMCap.
Капуцын у 1989–2009 гадах нёс служэнне ў парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міжэрычах (Слонімскі дэканат).

Пахаванне спачылага адбудзецца ў аўторак 11 жніўня ў парафіяльным касцёле Маці Божай Балеснай у Ломжы (Польшча) па адрасе: вул. Кшывэ Коло, 3.
Пачатак св. Імшы ў 11:00 (па польскім часе).
Даручым душу памерлага Божай міласэрнасці!






