25 ліпеня адзначыў срэбраны юбілей святарства пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат) кс. Алег Жураўскі SDB.
На Імшы, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, сабраліся шматлікія святары, а таксама госці з розных месцаў, дзе служыў ксёндз Алег. Юбіляр акрамя таго з'яўляецца пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве і дэканам Навагрудскага дэканату.
У гаміліі біскуп паразважаў над святарскім служэннем і тым, наколькі важна несці людзям Божае слова. Ксяндзу Алегу ён выказаў шмат цёплых слоў і пажаданняў, падзякаваў за адданае служэнне Богу і людзям.
Юбіляр звярнуўся да прысутных са словамі ўдзячнасці за тое, што прыйшлі падзякаваць разам з ім Богу за час яго святарства.
Парафіяне і госці выказалі яму віншаванні і падзяку - за адкрытае сэрца, мудрыя парады, удзяленне сакрамэнтаў, штодзённае служэнне.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






