Skip to main content

Біскуп Андрэй Зноска на ўрачыстасцях у Тракелях маліўся са святарамі-юбілярамі і неапрэзбітэрамі

IMG 5679Раніцай 11 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы нашых сем'яў у Тракелях адбылася Імша, на якой маліліся за святароў, якія адзначаюць юбілей свайго служэння, і за тых, якія сёлета прынялі пасвячэнне.

Літургія адбылася ў межах штогадовых дыяцэзіяльных урачыстасцяў у санктуарыі, цэлебраваў яе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска разам са святарамі-юбілярамі і неапрэзбітэрамі.

У гаміліі біскуп нагадаў, што духоўныя асобы ў таямніцы святарскага і манаскага пакліканняў прысвячаюць сваё жыццё іншым, і падкрэсліў важнасць малітвы за іх.

IMG 5650

Іерарх падзякаваў свецкім вернікам за такую малітву, папрасіў працягваць падтрымліваць ёю святароў і кансэкраваных асобаў і спадарожнічаць іх служэнню.

Таксама біскуп заахвоціў маліцца аб новых пакліканнях да служэння ў Касцёле.



Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі